Аляксандр Аганесавіч Таманян | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (16) сакавіка 1878[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1936[3][4][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Gevorg Tamanyan[d] і Yuri Tamanyan[d] |
Альма-матар | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург[6], Ерэван[1] і Масква |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Аганесавіч Таманян, Аляксандр Іванавіч Таманя́н[7] (арм.: Ալեքսանդր Թամանյան; 4(16) сакавіка 1878, Краснадар — 20 лютага 1936, Ерэван) — армянскі архітэктар, народны архітэктар Арменіі (1924).
Скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў у 1904 годзе. У ранніх творах (вялікі асабняк Шчарбатава на вуліцы Чайкоўскага ў Маскве (1911—1913); комплекс санаторыя ў Кратава (1913—1923); і інш.) распрацоўваў прынцыпы класіцызму. З 1923 года жыў і працаваў у Ерэване. Стварыў першы генеральны план рэканструкцыі Ерэвана (зацверджаны ў 1924 годзе), праекты планіроўкі Ленінакана (1925), Эчміядзіна (1927—1928) і іншых гарадоў. Па яго праектах пабудаваны Дом урада Арменіі (1926—1941, Сталінская прэмія, 1942); будынак Тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава (1926—1953). Творчасць Таманяна адыграла важную ролю ў фарміраванні архітэктуры Арменіі. У яго гонар названа вуліца ў Ерэване.