Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксей Аляксандравіч Цяслюк | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 студзеня 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Аляксей Цяслюк (нар. 10 студзеня 1994, Давыд-Гарадок) — беларускі футбаліст, нападнік.
Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клуб «Спартак».
З сезона 2011 пачаў выступаць за дубль «Гомеля». 2 лютага 2012 года, пасля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзерву, падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гомелем» тэрмінам на 3 гады[3]. Сезон 2012 правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы.
Летам 2012 года Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матча паміж юнацкімі зборнымі Расіі і Беларусі[4]. З 31 ліпеня да 10 жніўня 2012 года Цяслюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаннем кантракта не скончыўся і ігрок вярнуўся ў «Гомель». У сезоне 2012 разам з партнёрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў каманд Вышэйшай лігі.
У студзені 2013 года разам з іншымі ігракамі «залатога дубля» быў пераведзены ў асноўную каманду «Гомеля»[5]. 30 чэрвеня 2013 года Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сезонах 2013—2014, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену.
У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[6]. 10 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, які дапамог перамагчы «Белшыну» 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату 2015[7]. У далейшым Цяслюк здолеў замацавацца ў аснове «Гомеля», з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне пасля Генадзя Блізнюка.
Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Цяслюка праяўляла мінскае «Дынама», а ў лютым 2016 года нападнік ездзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»[8]. Аднак у выніку ў сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[9]. Па выніках сезона 2016 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе гамяльчан на пазіцыі цэнтральнага нападніка, пазней страціў месца ў аснове і стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10].
У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы» да канца сезона[11]. Са жніўня да кастрычніка адсутнічаў з-за траўмы, пазней зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель».
У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з гомельскай камандай, аднак у сакавіку 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[12]. У складзе брэсцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Рухам»[13] і стаў трэніравацца з «Гомелем», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне[14]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.
У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 12 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[16] і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[17]. Пакінуў «Лакаматыў» у снежні 2022 года[18].
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
16 студзеня 2015 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу 1:0.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Гомель | 12 | 1 | |
2012 | дубль | Гомель | 25 | 5 | |
2013 | Д1 | Гомель | 3 | 0 | |
2014 | Д1 | Гомель | 10 | 0 | |
2015 | Д1 | Гомель | 25 | 5 | |
2016 | Д2 | Гомель | 22 | 5 | |
2017 | Д1 | Гомель | 20 | 2 | |
2018 (1) | Д1 | Гомель | 8 | 0 | |
2018 (2) | Д1 | Смалявічы | 5 | 1 | |
2019 | Д2 | Рух | 20 | 4 | |
2020 | Д2 | Гомель | 14 | 2 | |
2021 | Д2 | Хваля | 31 | 12 | |
2022 | Д2 | Лакаматыў | 18 | 3 |