Поўнае імя | Аляксей Васілевіч Цімашэнка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 снежня 1986[1] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксей Цімашэнка (нар. 9 снежня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пасля аддаваўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клуб.
У ліпені 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011. Пасля вяртання ў сезоне 2012 ужо не меў трывалага месца ў аснове і ў жніўні 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3].
У лютым 2013 года канчаткова пакінуў Гомель і стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, часам выступаў у якасці абаронцы. Правёў за мазырскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2014 года зноў апынуўся ў «Белшыне»[4], дзе стаў асноўным правым паўабаронцам. У кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы, у лістападзе 2014 года вярнуўся ў аснову.
У сакавіку 2015 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвічцаў, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях — ад абаронцы да нападніка. Па заканчэнні сезона 2015 з’явілася інфармацыя аб цікавасці да Цімашэнкі з боку мінскага «Дынама»[6], аднак Аляксей у студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[7]. Аднак, замацавацца ў аснове гарнякоў не здолеў і на полі з’яўляўся эпізадычна. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[8].
У студзені 2017 года стаў іграком «Віцебска»[9]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, выступаў пераважна на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў віцебскую каманду і ў лютым 2018 года перайшоў у «Слуцк»[10]. У складзе слуцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[11]. Прапусціў пачатак сезона 2019, пазней вярнуў месца ў стартавым складзе, у ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[12].
У студзені 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2020 дапамог рэчыцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Спачатку часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14]. У сезоне 2022 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па яго заканчэнні пакінуў клуб[15].