Аляксей Гаўрылавіч Венецыянаў | |
---|---|
руск.: Алексей Венецианов | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 7 (18) лютага 1780[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 (16) снежня 1847[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Аляксей Гаўрылавіч Венецыянаў (руск.: Алексе́й Гаври́лович Венециа́нов; 7(18).2.1780, Масква ‒ 4(16).12.1847, с. Паддуб’е Цвярской губерні) — рускі жывапісец, адзін з заснавальнікаў бытавога жанру ў рускім жывапісе, акадэмік пецярбургскай АМ (1811).
Вучыўся ў В. Л. Баравікоўскага, служыў у Пецярбургу чыноўнікам (з 1807). У ранні перыяд пісаў інтымныя лірычныя партрэты; некаторыя з іх сваёй эмацыйнасцю блізкія рамантызму (партрэты А. І. Бібікава, 1805-08, Рускі музей, М. А. Фанвізіна, пастэль, 1812, Эрмітаж). У канцы 1807 годзе падрыхтаваў 4 афорты («Вяльможа» і інш.) для зробленага ім выдання «Журнала карыкатур на 1808 год у асобах» ‒ першага ў Расіі ілюстрацыйнага гумарыстычнага лістка, які быў забаронены цэнзурай за сатыру на бюракратызм і разбэшчанасць. У перыяд Айчыннай вайны 1812 выступіў з карыкатурамі на французаў і дваран-галаманаў. Адначасова стварыў шэраг жанравых малюнкаў, якія захавалі эпізоды гарадскога вулічнага жыцця і шляхецкага побыту. З 1819 года, пакінуўшы службу, пасяліўся ў вёсцы Сафонкава Цвярской губерні, дзе пачаў пісаць сцэны сельскага побыту і партрэты-тыпы сялян, «Спячы пастушок»., 1823-24, ‒ усе ў Рускім музеі; «На раллі. Вясна», 1820-я гг., «На жніве. Лета», 1820-я гг., «Галава старога-сяляніна», 1825, «Захарка», 1825, «Сялянка з валошкамі», 1820-я гг., — усё ў Траццякоўскай галерэі).