Аляксей Паўлавіч Сакольскі | |
---|---|
руск.: Алексей Павлович Сокольский | |
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 3 лістапада 1908[1] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 27 снежня 1969 (61 год) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Званне: | майстар спорту СССР па шахматах[d] |
Аляксей Паўлавіч Сако́льскі[2] (руск.: Алексей Павлович Сокольский; 5 лістапада 1908 — 27 снежня 1969) — савецкі шахматыст, шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спорту СССР па шахматах (1938). Заслужаны трэнер СССР (1965).
Нарадзіўся ў сяле Каньгушы (зараз у Ельнікаўскім раёне Мардовіі, Расія). У 1934 годзе скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут. У 1938 годзе, пасля паспяховага выступлення ў паўфінале першынства СССР, а таксама чэмпіянаце таварыства «Працоўныя рэзервы» стаў майстрам спорту[3]. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны застаў Аляксея Сакольскага на турніры ў Растове-на-Доне[3]. Знаходзячыся ў эвакуацыі ён паспяхова прымаў удзел у шахматных спаборніцтвах у Куйбышаве і Свярдлоўску[3]. Пасля вайны пераехаў у Львоў[3]. У 1950—1953 гадах быў трэнерам зборнай каманды СССР, якая перамагла на шахматнай Алімпіядзе ў Хельсінкі. У 1953 годзе ў якасці трэнера-секунданта І. Баляслаўскага[3] пераехаў у Мінск. У 1955—1969 гадах А. П. Сакольскі быў трэнерам Беларускага савета добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак»[2].
Памёр А. П. Сакольскі 27 снежня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.