Поўнае імя | Аляксей Сяргеевіч Наско | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 жніўня 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сагдыяна | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца ўзбекскага клуба «Сагдыяна» з Джызака.
Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.
Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Наско, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампенсаваны час. 30 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матча з «Гранітам» (2:0).
У першай палове сезона 2016 выступаў у асноўным за дубль, за асноўны склад правёў 1 матч. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[3]. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[4], аднак сезон 2017 распачаў у складзе сталічнага «Энергетыка-БДУ». На наступны сезон стаў капітанам каманды і ў якасці трывалага іграка асновы дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[6]. У верасні аднавіўся ад траўмы і вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[8]. У верасні 2020 года, разарваўшы пагадненне з дынамаўцамі, стаў іграком сталічнага клуба на трывалай аснове[9]. Хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[10].
У складзе барысаўчан звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпеда-БелАЗ»[11], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года вярнуўся ў БАТЭ[12].
У ліпені 2022 года на правах арэнды далучыўся да казахстанскага «Мактаарала»[13]. У студзені 2023 года пася вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[14], а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар»[15]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Сагдыянай»[16].
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Нёман | 5 | 0 | |
2013 | дубль | Нёман | 18 | 1 | |
2014 | дубль | Нёман | 23 | 0 | |
2015 | Д1 | Нёман | 9 | 0 | |
2016 (1) | Д1 | Нёман | 1 | 0 | |
2016 (2) | Д2 | Смаргонь | 12 | 1 | |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | 16 | 0 | |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | 27 | 7 | |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | 18 | 1 | |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | 28 | 1 | |
2021 (1) | Д1 | БАТЭ | 11 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 0 | |
2022 (1) | Д1 | БАТЭ | 7 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Мактаарал | 10 | 1 | |
2023 | Д1 | Бунёдкар | 25 | 2 |
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка)