Аляксей Фёдаравіч Фёдараў | |
---|---|
руск.: Алексей Фёдорович Фёдоров | |
Дата нараджэння | 17 (30) сакавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1989 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Фёдаравіч Фёдараў (30 сакавіка 1901—9 верасня 1989) — удзельнік Грамадзянскай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір Чарнігаўскага, пазней Чарнігаўска-Валынскага партызанскіх злучэнняў, генерал-маёр. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944[2]). З верасня 1941 года 1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 г. Валынскага падпольных абкамаў КП(б)У.
Нарадзіўся ў станіцы Лоцманская Каменка (зараз у межах Кіева). У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. З 1924 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі. У 1932 годзе скончыў Чарнігаўскі будаўнічы тэхнікум. У 1932—1938 гг. на прафсаюзнай і партыйнай рабоце, з 1938 года — 1-ы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта КП(б) Украіны. З верасня 1941 года 1-ы сакратар падпольнага абкама, начальнік штаба партызанскага руху, камандзір злучэння партызанскіх атрадаў Чарнігаўскай вобласці. У сакавіку 1943 года па загаду Украінскага штаба партызанскага руху злучэнне атрадаў Чарнігаўскай вобласці было перафарміравана ў два злучэнні. Камандзірам 1-га злучэння стаў А. Ф. Фёдараў. У красавіку 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёр.
У канцы сакавіка 1944 года Чарнігаўска-Валынскае партызанскае злучэнне сустрэлася з часткамі Чырвонай Арміі і было расфарміравана. У красавіку 1944 года А. Ф. Фёдараў на кіруючых партыйных пасадах — 1-ы сакратар Херсонскага, з 1950 г. — Ізмаільскага, з 1952 г. — Жытомірскага абкомаў Кампартыі Украіны. У 1950 г. вучыўся на курсах Акадэміі грамадскіх навук пры Цэнтральным камітэце. У 1957—1979 гг. міністр сацыяльнага забеспячэння УССР, з 1979 г. на кіруючай грамадска-палітычнай рабоце.
Член прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны , старшыня камісіі па справах былых партызан Вялікай Айчыннай вайны пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета УССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 1—7-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—11-га скліканняў.
Жыў у Кіеве. Памёр 9 верасня 1989 года. Пахаваны могілках у Кіеве.
Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (1949), «Апошняя зіма» (1965).