Амфітрыта | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Сфера ўплыву | мора |
Пол | жанчына |
Бацька | Нерэй[2][3][…] |
Маці | Дарыда[d][2][3][…] |
Муж | Пасейдон[1] і Нептун, міфалогія |
Дзеці | Трытон, Рода, дачка Пасейдона, Бентэсікіма і Cymopoleia[d] |
У іншых культурах | Salacia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амфітры́та (стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] адна з нерэід, паводлеГесіёда, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды (або дачка Акіяна і Тэфіі, паводле Псеўда-Апаладора). Жонка Пасейдона, маці Трытона, Роды і Бентэсікімы[5].
Даведаўшыся пра жаданне Пасейдона ажаніцца з ёю, яна ўцякла да Атланта, дзе яе злавіў (ці ўгаварыў) пасланы Пасейдонам дэльфін і адвёў да свайго ўладара[6].
Як марская багіня, яна часта малявалася разам са сваім мужам на калясніцы, якую цягнулі марскія коні ці трытоны, або конна на трытоне. Амфітрыта шмат кім шанавалася нароўні з Пасейдонам, і ёй узводзіліся статуі, напрыклад у храме на востраве Тэнасе. У мастацтве яе цяжка адрозніць ад іншых нерэід, калі каля яе няма царскіх атрыбутаў ці трызубца.
Піндар заве яе «Амфітрыта з залатым верацяном»[7]. Часам называецца «маці Нерэід»[8]. Падарыла Тэсею залаты вянок[9].
У гонар Амфітрыты названы астэроід (29) Амфітрыта, адкрыты ў 1854 годзе.