Амія

Амія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amia calva (Linnaeus, 1766)

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161104
NCBI  7924
EOL  223782
FW  149596

А́мія, глейная рыба (Amia calva) — рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада. Можа дыхаць атмасферным паветрам.

Глейная рыба, малюнак

Даўжыня да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (прыкмета прымітыўных рыб). Рот канцавы. Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, складаецца прыкладна з 48 промняў, хваставы — пакарочаны, сіметрычны, круглаваты. Плавальны пузыр можа функцыянаваць як лёгкае.

Жыве ў прэсных неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі на поўдзень ад Вялікіх азёр.

Атрад аміявідных (лац.: Amiiformes) вядомы з сярэдзіны трыясавага перыяду[1], у мезазоі перажываў росквіт, але ў ХХ-ХХІ ст. застаўся толькі адзін від.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнік, корміцца бесхрыбетнымі і дробнай рыбай.

Вільдэр назіраў за тым, як глейная рыба дыхае: яна падымаецца да паверхні вады, шырока раскрывае рот, пры гэтым не ўдыхаючы паветра, а праглынаючы вялікую яго колькасць. Гэты «ўдых» часта паўтараецца, калі вада сапсаваная ці даўно не мянялася.

Промысел і ўжыванне ў кулінарыі

[правіць | правіць зыходнік]
Ікра глейнай рыбы.

Ікра глейнай рыбы нагадвае асятровую і прадаецца як яе недарагі аналаг. Глейная рыба адпавядае патрабаванням кашрута, яе ікра можа ўжывацца прыхільнікамі іўдаізму. Мяса аміі — неядомае.

Зноскі

  1. The Paleobiology Database: Amiiformes(недаступная спасылка)