Анаксімен | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀναξιμένης | |
Дата нараджэння | каля 585 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 525 да н.э.[1] ці каля 528 да н.э.[2] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | філосаф, астраном, пісьменнік, празаік |
Навуковая сфера | філасофія і літаратурная дзейнасць[d][3] |
Школа/традыцыя | Мілецкая школа |
Кірунак | Заходняя Філасофія |
Перыяд | Старажытнагрэчаская філасофія |
Асноўныя інтарэсы | філасофія, матэматыка, астраномія |
Значныя ідэі | першааснова |
Аказалі ўплыў | Фалес, Анаксімандр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анаксімен з Мілета (ст.-грэч. Άναξιμένης; каля 588 да н.э. — каля 525 да н.э) — старажытнагрэчаскі філосаф.
Вучань Анаксімандра. Першаасновай усяго лічыў паветра: рэчы ўзнікаюць дзякуючы розным ступеням згушчэння паветра (утварэнне вады, зямлі, каменя і інш.) або яго разрэджання (утварэнне агню). Паводле Анаксімена душа — гэта паветра, якое «атрымлівае» цела (працэс дыхання зберагае жыццё).
Вызначыў розніцу паміж нерухомымі зоркамі і планетамі. Даў блізкае да навуковага тлумачэнне зацменняў Сонца і Месяца.