Анастасій IV

Анастасій IV
лац.: Anastasius PP. IV
168-ы Папа Рымскі
16 ліпеня 1153 — 3 снежня 1154
Папярэднік Яўген III, Папа Рымскі
Пераемнік Адрыян IV, Папа Рымскі
Дэкан Калегіі кардыналаў
1139 — 1153
Папярэднік Guillaume[d]
Пераемнік Imar of Tusculum[d]
Кардынал-біскуп сабінскі[d]
1 снежня 1127 — 8 ліпеня 1153
Дыяцэзія Сабінская дыяцэзія[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне невядома[1]
Смерць 3 снежня 1154[2]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасій IV (лац.: Anastasius PP. IV, у міру Карада дэла Субура, італ.: Corrado della Suburra; не пазней за 1073 год — 3 снежня 1154) — Папа Рымскі з 8 ліпеня 1153 па 3 снежня 1154 года.

Карада дэла Субура паходзіў з рымскай арыстакратычнай сям’і Дэметры. Каля 1114 года ён быў узведзены Папам Пасхаліем II у сан кардынала-святара з тытулам Санта-Пудэнцыана. Каля 1128 года Ганорый II зрабіў Карада кардыналам-біскупам Сабіны. У 1130 годзе, калі адначасова на папскі трон прэтэндавалі Інакенцій II і Анаклет II, Карада рашуча прыняў бок Інакенція II, а пасля ўцёкаў апошняга ў Францыю застаўся яго вікарыем у Італіі. Пасля смерці Яўгена III Карада дэла Субура, да гэтага моманту найстарэйшы з кардыналаў па ўзросце і дэкан калегіі кардыналаў, быў абраны на папскі пасад і прыняў імя Анастасія IV.

Пантыфікат 70-гадовага Анастасія IV працягваўся ўсяго толькі адзін год. Па большасці канфліктных пытанняў папа аддаваў перавагу саступаць: Вільяму Ёркскаму, пытанне пра законнасць прысвячэння якога расцягнулася на трынаццаць гадоў і займала розум чатырох пантыфікаў, быў высланы палій; спрэчка з Фрыдрыхам Барбаросам аб прызначэнні магдэбургскага біскупа ўрэгулявана. Рымскі сенат пад уплывам Арнольда Брэшыянскага фактычна захапіў уладу ў горадзе, пазбавіўшы Анастасія IV усякага палітычнага ўплыву пры поўнай абыякавасці з боку папы.

Пры гэтым Анастасій паклапаціўся пра сваю пасмяротную славу. Па яго ўказанні мошчы роўнаапостальнай Алены былі перанесены ў сціплую раку ў Санта-Марыя-ін-Арачэлі, а антычны парфіравы саркафаг, які вызваліўся пры гэтым, папа падрыхтаваў для ўласнага спачыну. 3 снежня 1154 года Анастасія IV памёр і быў пахаваны ў гэтай труне ў крыпце сабора святога Пятра.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 1 кастрычніка 2019.
  2. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.