Анатоль Васілевіч Ляпідзеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) сакавіка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1983[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | вайсковая авіяцыя і Ваенна-паветраныя сілы |
Званне | генерал-маёр авіяцыі[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Васілевіч Ляпідзеўскі (10 (23).3.1908, Белая Гліна, Краснадарскі край — 29 красавіка 1983) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934), генерал-маёр авіяцыі (1946). Член КПСС з 1934.
У Чырвонай Арміі з 1926 года, скончыў Севастопальскую школу марскіх лётчыкаў (1928), быў лётчыкам і лётчыкам-інструктарам. У 1933 годзе звольнены ў запас. Працаваў пілотам Далёкаўсходняга кіравання ГВФ. Пасля гібелі ледакольнага парахода «Чэлюскін» (13 лютага 1934) Ляпідзеўскі ўдзельнічаў у вышуку і выратаванні чэлюскінцаў і, дзейнічаючы ў выключна цяжкіх умовах, вывозіў іх ва Уэлен. У 1935 годзе зноў прызваны ў войска. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага (1939). У 1939-42 гадах намеснік начальніка Галоўнай інспекцыі і дырэктар авіяцыйнага завода. У 1942-43 гадах намеснік камандуючага ВПС 19-й арміі і начальнік палявога рамонту 7-й паветранай арміі. З верасня 1943 года дырэктар завода. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў галоўным кантралёрам Дзяржкантролю СССР, намеснікам міністра авіяцыйнай прамысловасці і дырэктарам завода. З 1961 года ў запасе. У 1935-37 гадах член ЦВК СССР 7-га склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.