Андаманскія астравы | |
---|---|
англ.: Andaman Islands[1][2] | |
Характарыстыкі | |
Найвышэйшы пункт | 738 м |
Насельніцтва | 250 000 чал. |
Размяшчэнне | |
12°30′ пн. ш. 92°45′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андаманскія астравы — архіпелаг на поўначы Індыйскага акіяна паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам.
Працягласць з поўначы на поўдзень каля 350 км. Плошча 6,5 тыс. км². Насельніцтва — каля 250 тыс. чал. Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы.
Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Буйны горад і адміністрацыйны цэнтр — Порт-Блэр (на востраве Паўднёвы Андаман).