Андрэа Мантэнья | |
---|---|
італ.: Andrea Mantegna | |
| |
Імя пры нараджэнні | Andrea Mantegna |
Дата нараджэння | 1431[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1506[3][4][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Італія |
Жонка | Нікалосія Беліні[d] |
Дзеці | Francesco Mantegna[d], Ludovico Mantegna[d] і Bernardino Mantegna[d] |
Род дзейнасці | мастак, гравёр па медзі, ілюмінатар рукапісаў, скульптар, рысавальнік, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | фрэска, жывапіс |
Вучоба | Франчэска Скварчонэ |
Мастацкі кірунак | Італьянскі Рэнесанс |
Уплыў | Francesco Squarcione[d] |
Уплыў на | Дзюрэр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэа Мантэнья (італ.: Andrea Mantegna, каля 1431, Ізола-ды-Картура, Венета — 13 верасня 1506, Мантуя) — італьянскі мастак, прадстаўнік Падуанскі школы жывапісу. У адрозненне ад большасці іншых класікаў італьянскага Рэнесансу, пісаў у жорсткай і рэзкай манеры.
Мантэнья нарадзіўся каля 1431 года ў італьянскім мястэчку Ізола-дзі-Картура блізу Венецыі, у сям’і дрывасека. У 1441 годзе быў усыноўлены мастаком Франчэска Скварчонэ. Вучыўся выяўленчаму мастацтву, а таксама латыні ў Скварчонэ, у 1445 годзе быў запісаны ў цэх жывапісцаў Падуі.
Ва ўзросце 17 гадоў Мантэнья ў судзе дамогся незалежнасці ад Скварчонэ і з тых часоў працаваў як самастойны мастак. У маладосці выпрабаваў ўплыў фларэнційскай школы, у прыватнасці Данатэла.
У 1453 годзе Мантэнья ажаніўся з дачкой Джакапа Беліні Нікалосіяй (Нікалаз). У 1460 годзе ён становіцца прыдворным мастаком у герцагаў Ганзага.
Мантэнья памёр 13 верасня 1506 года ў Мантуі.