| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 лютага 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Нафтан | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Лебедзеў (нар. 1 лютага 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».
Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2009 стаў прыцягвацца да асноўнага складу.
У студзені 2010 года падпісаў кантракт з аўстрыйскім клубам «Рапід» з Вены да лета 2013 года. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіда», а пасля стаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэнні кантракта з «Рапідам» улетку 2013 года перайшоў у клуб «Фёрст», з якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэслізе. Па выніках сезона 2013/14 «Фёрст» вылецеў у Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клуб, але ў канцы 2014 года пакінуў яго.
У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У складзе «Нафтана» стаў гуляць у апорнай зоне, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў Наваполацк[4].
Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у мінскае «Дынама», але не падышоў сталічнаму клубу[5]. У выніку вярнуўся ў «Віцебск» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона зноў толькі выхадзіў на замену.
У снежні 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[7]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Жэтысу»[9], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2019 года[10]. У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а ў лютым 2020 года вярнуўся ў «Жэтысу»[11], аднак з’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[13]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[14]. У жніўні 2022 года папоўніў склад «Мінска»[15], дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[16].
У чэрвені 2023 года далучыўся да казахстанскага клуба «Хан-Тэнгры»[17]. Пакінуў каманду ў верасні 2023 года[18]. У сакавіку 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[19].
У 2009 выступаў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы. Пасля гуляў таксама за моладзевую зборную Беларусі.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[20][21].