Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андыжа́н (узб.: Andijon, Андижон) — горад ва Узбекістане, адміністрацыйны цэнтр Андыжанскай вобласці.
Насельніцтва — 410 тыс. чалавек. Агламерацыя 645 тыс. чалавек. Клімат Андыжана субтрапічны ўнутрыкантынентальны. Размешчаны ва ўсходняй частцы Ферганскай даліны на вышыні 490 м над узроўнем мора, на старажытных адкладах ракі Андыжансай, за 260 км на паўднёвы ўсход ад Ташкента (360 км па дарозе), за 40 км на паўночны захад ад кыргызскага Оша.