Нарадзілася |
20 ліпеня 1995 (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Анжаліка Іванаўна Барысевіч (нар. 20 ліпеня 1995, Гродна, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь міжнароднага класа .
Пачынала займацца валейболам у гродзенскай абласной ДЮСШАР. З 2009 года выступала ў чэмпіянаце Беларусі за «Нёман-ГрДУ», у 2010—2012 гадах — за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі. Пасля завяршэння сезона 2013—2014 перайшла з гродзенскага «Нёмана» у сталічную «Мінчанку».
Летам 2016 года пасля завяршэння Еўралігі захварэла менінгітам. Аднаўленне пасля хваробы, што доўжылася амаль год, праходзіла ў Гродна. Пад канец клубнага сезонач 2016—2017 вярнулася ў валейбол і ў складзе гродзенскага «Камунальніка» стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
У чэрвені 2018 года падпісала кантракт з клубам «К’еры 76», дэбютантам італьянскай Серыі A1.