Анскулінг

Анскулінг (англ.: Unschooling — ад англ. un — «не» + англ. schooling — «навучанне ў школе») — філасофія і практыка адукацыі, заснаваная на важнасці захавання ў першую чаргу інтарэсаў дзіцяці, калі дзіця навучаецца без адрыву ад сям’і, грунтуючыся на вопыце свайго штодзеннага і звычайна вельмі разнастайнага жыцця, задаючы пытанні, атрымліваючы або шукаючы самастойна адказы на іх

Анскулінг — гэта адзін з варыянтаў хатняга навучання. Часам іх супрацьпастаўляюць, так як апошняе, у адрозненне ад анскулінга, мае на ўвазе прытрымліванне школьнай ці іншай праграме.

Анскулінг не прадугледжвае абавязковасць любых сістэматычных індывідуальных ці калектыўных заняткаў з настаўнікамі або асобамі, якія іх замяняюць.

Некаторыя анскулеры дапускаюць магчымасць дыстанцыйнага навучання, навучання па свабоднай праграме, здачу школьных прадметаў экстэрнам.

Больш радыкальныя анскулеры наогул адпрэчваюць школу і вучэбную праграму. У іх ёсць магчымасць здаць экзамены адразу за ўвесь школьны курс, каб атрымаць атэстат сталасці або яго аналаг, калі гэта неабходна для паступлення ў вышэйшую або іншую нешкольную навучальную ўстанову, альбо для атрымання работы.

Анскулеры не адпрэчваюць вышэйшую адукацыю, бо не знаходзяць у ёй тых недахопаў, якія яны бачаць у школьнай адукацыі.

Тэрмін «анскулінг» прыдумаў у 1970-х гадах і выкарыстоўваў педагог Джон Холт, вядомы як «бацька» хатняга навучання (англ. homeschooling)[1].

Нягледзячы на тое, што часта анскулінг разглядаюць як варыянт хатняга навучання, філасофія анскулераў можа адрознівацца ад філасофіі апошняй, таму што апошнія больш адэпты школьнай праграмы.