Антуан Жэром Балар | |
---|---|
фр.: Antoine-Jérôme Balard | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1802[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1876[3][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар, фармацэўт |
Навуковая сфера | хімія[5] |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Каралеўскі медаль[d] (1830) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антуан Жэром Балар (фр.: Antoine-Jérôme Balard; 30 верасня 1802, Манпелье — 30 сакавіка 1876, Парыж) — французскі хімік, член Парыжскай Акадэміі Навук (з 1844 года).
Быў фармацэўтам, затым стаў прафесарам універсітэта ў Манпелье і ў Парыжы (з 1842 года). Вывучаючы расолы міжземнаморскіх саляных промыслаў, у 1826 годзе адкрыў новы элемент, які назваў «мурыдам» (ад лац. Muria — расол); неўзабаве Гей-Люсак пераназваў яго ў бром.