Аньёла Фірэнцуола | |
---|---|
італ.: Agnolo Firenzuola | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Michelangelo Gerolamo Giovannini da Firenzuola |
Дата нараджэння | 28 верасня 1493[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1543[1] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Жанр | Трактат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аньёла Фірэнцуола (італ.: Agnolo Firenzuola; 28 верасня 1493[1], Фларэнцыя[2] — 27 чэрвеня 1543[1], Прата, Фларэнційская рэспубліка) — італьянскі пісьменнік.
Адзіны яго твор, надрукаваны пры жыцці аўтара, — трактат «Выгнанне літараў, без карысці дададзеных у мову тасканскую» (1524), дзе Аньёла Фірэнцуола палемізуе з канцэпцыяй Джанджорджа Трысіна, які рэкамендаваў палепшыць вальгарэ (народную лаціну) за кошт узбагачэння алфавіта шэрагам грэцкіх літараў. Каля 1520 года Фірэнцуола пачаў перакладаць на італьянскую мову раман Апулея «Залаты асёл», наблізіўшы твор да сучасных рэаліяў: увёў у аповед італьянскія гарады Балонню, Венецыю і Анкону, часткова прыбраўшы антычны каларыт і наблізіўшы раман да навелістычнай кнігі рэнесанснага тыпу. Напісаў таксама трактат з двух дыялогаў «Чэльса, альбо Пра жаночыя вабноты», герой якога, згодна на жаданне чатырох дамаў выкладае сваё разуменне жаночай прыгажосці. У трактаце складзены партрэт ідэальнай красуні, на які моцна паўплывала эстэтыка маньерызму[3].