Аомары | |||||
---|---|---|---|---|---|
яп.: 青森県 | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Aoi Mori no Message[d][1] і Aomoriken sanka[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | верасень 1871 | ||||
Кіраўнік | Sōichirō Miyashita[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | JST[d] і UTC+9 | ||||
Код ISO 3166-2 | JP-02 | ||||
Афіцыйны сайт (яп.) Афіцыйны сайт (англ.) (кар.) (кіт.) (руск.) |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аомары[5] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку, на поўначы вострава Хонсю. Цэнтр прэфектуры — горад Аомары. Плошча прэфектуры — 9644,55 км², насельніцтва — 1 353 283 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 140,32 чал./км².
Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка, у прыватнасці вырошчванне яблыкаў. На тэрыторыі прэфектуры размешчаны вулканічнае возера Товада, вулканічная града Хакада, а таксама горы Сіракамі — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод культурных помнікаў — археалагічная стаянка Сана-Маруяма — найбуйнейшае пасяленне ў Японіі эпохі неаліту, руіны сярэднявечнага замка Хірасакі.
Умоўна дзеліцца на тры асноўныя урбаністычныя зоны: палітыка-адміністрацыйны цэнтр Аомары, прамыслова-гаспадарчы раён Хатынахэ і культурна-гістарычны раён Хірасакі.