Поўнае імя | Артур Васілевіч Слабашэвіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 лютага 1989[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Артур Слабашэвіч (нар. 9 лютага 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе клуба.
У лютым 2008 года стаў іграком чэшскага клуба «Мост»[4]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 года, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».
Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2013 выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[5].
Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.
У лютым 2016 года прыбыў у стан «Віцебска» і па выніках прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Віцебскам»[9] і неўзабаве зноў стаў іграком «Іслачы»[10]. Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды.
У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[12], аднак у новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часцей выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 года кантракт з абаронцам быў разарваны[13], і неўзабаве ён стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[14]. У складзе гродзенскай каманды трывала выступаў у стартавым складзе. У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»[15].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2022 года некаторы час падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[17]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у асноўным складзе бабруйчан. У пачатку 2023 года некаторы час трэніраваўся з камандай, аднак у выніку не трапіў у заяўку «Белшыны» на сезон і пакінуў клуб.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Зорка-БДУ | ![]() |
1 | 0 |
2006 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() |
4 | 0 |
2007 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() |
26 | 1 |
2010 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
10 | 3 |
2011 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | ![]() |
15 | 4 |
2011 (2) | Д3 | Смалявічы | ![]() |
15 | 3 |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
33 | 2 |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
26 | 0 |
2014 | Д2 | Іслач | ![]() |
17 | 1 |
2015 | Д1 | Славія | ![]() |
23 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Віцебск | ![]() |
13 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Іслач | ![]() |
14 | 0 |
2017 | Д1 | Іслач | ![]() |
20 | 2 |
2018 | Д1 | Іслач | ![]() |
27 | 2 |
2019 (1) | Д1 | Іслач | ![]() |
8 | 0 |
2019 (2) | Д1 | Нёман | ![]() |
14 | 0 |
2020 | Д1 | Нёман | ![]() |
24 | 0 |
2021 | Д1 | Дынама | ![]() |
27 | 0 |
2022 | Д1 | Белшына | ![]() |
25 | 1 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].