Артур Расізадэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
азерб.: Artur Tahir oğlu Rasizadə | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фуад Гуліеў | ||||||
Пераемнік | Ільхам Аліеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ільхам Аліеў | ||||||
Пераемнік | Наўруз Мамедаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1935 (89 гадоў) |
||||||
Бацька | Tahir Rasizadə[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя | КПСС (да 1991) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-механік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Расізадэ (азерб.: Artur Tahir oğlu Rasizadə; 26 лютага 1935) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Азербайджана (1996—2003 і 2003—2018).
Нарадзіўся 26 лютага 1935 года ў Кіравабадзе (цяпер Гянджа) у сям’і настаўніка. Яго бацька — Таір Мамед аглы Расізадэ загінуў у 1942 годзе падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе Артур Расізадэ скончыў сярэднюю школу № 4 у Ленкарані, а ў 1957 годзе — Азербайджанскі індустрыяльны інстытут імя М.Азізбекава, пасля чаго пачаў працу інжынерам у Азербайджанскім інстытуце нафтавага машынабудавання. У 1973 годзе ён стаў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1977 годзе Артур Расізадэ прызначаны дырэктарам Азербайджанскага інстытута машынабудавання. У перыяд з 1978 па 1981 гады ён працаваў у Дзяржплане Азербайджанскай ССР.
З 1986 па 1992 гады быў першым намеснікам старшыні Савета міністраў АзССР, курыраваў энергетычную, машынабудаўнічую і нафтахімічную галіны. У маі 1996 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана. 20 ліпеня 1996 года стаў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Азербайджана замест Фуада Гуліева, 26 лістапада таго ж года стаў прэм’ер-міністрам. Па стане здароўя падаў у адстаўку 4 жніўня 2003 года, саступіўшы пасаду Ільхаму Аліеву. Артур Расізадэ зноў стаў прэм’ер-міністрам Азербайджана 4 лістапада 2003 года.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)