Арцём Віталевіч Макаўчык

Футбол
Арцём Макаўчык
Поўнае імя Арцём Віталевіч Макаўчык
Нарадзіўся 4 ліпеня 2000(2000-07-04)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см[3]
Вага 83 кг[4]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 5 (-4)
2019—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 46 (-50)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 2 (-1)
2024—   Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (-10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Арцём Макаўчык (нар. 4 ліпеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля яе заканчэння ў 2017 годзе далучыўся да мінскага «Тарпеда», дзе ў сезоне 2017 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2018—2019 гадах, калі «Тарпеда» выступала ў Вышэйшай лізе, гуляў за дубль клуба. У жніўні 2019 года, пасля таго як «Тарпеда» спыніла існаванне, перайшоў у «Энергетык-БДУ», дзе спачатку таксама гуляў за дубль. 8 жніўня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:1). У 2020—2021 гадах чаргаваўся ў складзе з іншымі брамнікамі, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[5]. Сезон 2023 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[6].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, але тады так і не згуляў за яе. 29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2017 Д2 Тарпеда 5 −4
2018 дубль Тарпеда 14 −29
2019 (1) дубль Тарпеда 9 −23
2019 (2) дубль Энергетык-БДУ 7 −6
2020 Д1 Энергетык-БДУ 6 −8
2021 Д1 Энергетык-БДУ 11 −15
2022 Д1 Энергетык-БДУ 29 −27
2023 Д1 Дынама 2 −1
2024 (1) Д1 Дынама 0 0