Поўнае імя | Арцём Сяргеевіч Шут | |||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1995[1] (29 гадоў) |
|||
Грамадзянства | Беларусь | |||
Рост | 190 см | |||
Вага | 80 кг | |||
Пазіцыя | абаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Арцём Шут (нар. 18 чэрвеня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца.
Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», у 2013 годзе выступаў за дубль клуба. Па выніках сезона мазырскі клуб выбыў у Першую лігу і перастаў выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Арцём быў пераведзены ў асноўную каманду «Славіі», дзе і дэбютаваў 19 красавіка 2014 года ў матчы першага тура супраць «Смалявічаў-СТІ», выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне. Замацавацца ў аснове не здолеў, да канца сезона яшчэ толькі двойчы з’яўляўся на полі.
Па выніках сезона 2014 «Славія» вярнулася ў Вышэйшую лігу, і Арцём зноў апынуўся ў дублі. 27 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі ў сувязі з траўмамі асноўных ігракоў выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (перамога «Славіі» 1:0). Усяго ў сезоне 2015 шэсць разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016, аднак, гуляў толькі за дубль і не з’яўляўся ў асноўным складзе.
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[2]. У сезоне 2017 працягваў гуляць за дубль, у асноўную каманду не прыцягваўся. У сезоне 2018 быў заяўлены ў складзе «Славіі» на Першую лігу, аднак на полі не з’яўляўся і з-за траўмы калена завяршыў кар’еру.
Пазней стаў працаваць у Мазыры дзіцячым трэнерам па футболе[3].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Славія | 21 | 0 | |
2014 | Д2 | Славія | 3 | 0 | |
2015 | Д1 | Славія | 6 | 0 | |
2016 | дубль | Славія | 12 | 0 | |
2017 | дубль | Славія | 13 | 0 | |
2018 | Д2 | Славія | 0 | 0 |
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].