Арыель | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Першаадкрывальнік | Уільям Ласел |
Дата адкрыцця | 24 кастрычніка 1851 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 191 020 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0012 |
Перыяд абарачэння | каля 2,52 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 1,353 ± 0,1201021 ётаграм[1] |
Шчыльнасць | 1,592 gram per cubic centimetre[2] |
Атмасфера | няма |
Арыель — чацвёрты па велічыні спадарожнік Урана. Адкрыты 24 кастрычніка 1851 года брытанскім астраномам У. Ласелам. Названы ў гонар гераіні паэмы Аляксандра Поўпа.
Упершыню (адзіны раз) насупраць Арыеля праляцеў КА «Вояджэр-2», 24 студзеня 1986 года ён прайшоў каля спадарожніка на адлегласці 127 000 км. На жаль, даследаваць тады ўдалося толькі паўднёвую частку Арыеля, асветленую сонечным святлом.