Асамская мова | |
---|---|
Саманазва | অসমিয়া [асамія] |
Краіны | Індыя, Бангладэш, Бутан |
Афіцыйны статус | Асам |
Агульная колькасць носьбітаў | 15 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Бенгальскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | аса 060 |
ISO 639-1 | as |
ISO 639-2 | asm |
ISO 639-3 | asm |
WALS | ass |
Ethnologue | asm |
Linguasphere | 59-AAF-w |
ABS ASCL | 5213 |
IETF | as |
Glottolog | assa1263 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Асамская мова (саманазва Асам) — мова інда-арыйскай групы індаеўрапейскай сям'і. З'яўляецца роднай для асамцаў, прыкладна для 15 мільёнаў чалавек, якія жывуць пераважна ў паўночна-ўсходнім індыйскім штаце Асам і суседніх штатах. Невялікія меншасці, якія гавораць на асамскай мове, жывуць таксама ў Бангладэш і ў Бутане. Пісьменнасць на аснове старажытнай пісьмовасці дзяржавы Камарупа.
Асамская мова блізкая да бенгальскай мовы і орыя. Усе тры мовы паходзяць з магадхі, усходняга дыялекту пракрыта. Самыя старажытныя захаваныя скруткі на асамскай мове датуюцца XIV стагоддзем, часам праўлення караля Дурлабхнараяна.