Асацыяцыя кінакампаній

Асацыяцыя кінакампаній
англ.: Motion Picture Association
Краіна
Штаб-кватэра Вашынгтон, ЗША
Адрас 1600 Eye Street, NW Washington, D.C. 20006
Юрыдычны статус некамерцыйная арганізацыя
Тып арганізацыі гандлёвая асацыяцыя[d], некамерцыйная арганізацыя і кінаарганізацыя[d]
Афіцыйная мова англійская
Заснаванне
Дата заснавання 1922
Галіна business and professional associations, unions[d]
Член у
motionpictures.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асацыяцыя кінакампаній[2][3] (MPA, англ.: Motion Picture Association, першапачаткова: англ.: Motion Picture Producers and Distributors of America (MPPDA) і Motion Picture Association of America (MPAA)) — амерыканская некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае найбуйнейшых кінавытворцаў, закліканая адстойваць іх бізнэс-інтарэсы і развіваць і распаўсюджваць кіно як бізнес і як мастацтва па ўсім свеце. З’яўляецца членам Міжнароднага альянсу інтэлектуальнай уласнасці.

У 1922 годзе кіраўнікі найбуйнейшых студый Галівуда (Paramount Pictures, 20th Century Fox, Loews, Universal Studios, Warner Bros., Columbia Pictures, United Artists і RKO Pictures) Сэмуэл Голдвін, Луіс Маер, Джэс Ласкі і Джозеф Шэнк арганізавалі сумесную арганізацыю: «Motion Picture Producers and Distributors Association of America», каб змагацца з дзяржаўнай цэнзурай у кіно. Першым прэзідэнтам асацыяцыі стаў Уіл Хейс[en].

Штаб-кватэра MPA знаходзіцца ў Вашынгтоне.

У 1945 годзе Асацыяцыя змяніла назву «Motion Picture Producers and Distributors Association of America» на «Motion Picture Association of America», а ў 2019 годзе на «Motion Picture Association»[4].

Асацыяцыя вядомая ўласнай сістэмай пракатных рэйтынгаў фільмаў. Для вызначэння рэйтынгу MPA для кожнага канкрэтнага фільма ствараецца спецыяльная камісія, якая праглядае яго. Пасля прагляду і абмеркавання адбываецца галасаванне, падчас якога фільму прысвойваюць яго будучы рэйтынг.

У цяперашні час дзейнасць арганізацыі сканцэнтравана галоўным чынам на ахове аўтарскіх правоў і лабіяванні ўзмацнення жорсткасці заканадаўства ў гэтай сферы.

Асацыяцыя кінакампаній таксама праводзіць рэкламныя кампаніі, каб перашкаджаць пірацтву.

Міжнародная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Па ўсім свеце Асацыяцыя кінакампаній дапамагае мясцовым праваахоўным органам змагацца з пірацтвам.

У свеце ёсць офісы MPA:

  • Канадская асацыяцыя дыстрыб’ютараў кінафільмаў (CMPDA) для тэрыторыі Канады,
  • MPA EMA для Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі: MPA супрацоўнічае з Еўрапейскай супольнасцю для ўзмацнення кантролю над распаўсюджваннем парушанага кантэнту,
  • MPA Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён: існуе праграма супраць распаўсюджвання парушанага кантэнту ў 14 краінах Азіі.

Члены асацыяцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Зараз членамі Амерыканскай кінаасацыяцыі з’яўляюцца сем найбуйнейшых галівудскіх студый:

Зноскі

  1. https://www.mpa-i.org/our-story/
  2. Motion Picture Association Rebrands With Unified Name And Updated Logo. Deadline Hollywood (18 верасня 2019). Праверана 7.10.2020. (англ.)
  3. Motion Picture Association Unifies Global Brand. Motion Picture Association (18 верасня 2019). Праверана 7.10.2020. (англ.)
  4. MPAA Rebrands to Reflect International Monicker. Broadcasting & Cable (18 верасня 2019). Праверана 7.10.2020. (англ.)
  5. McClintock, Pamela. Netflix Becomes First Streamer to Join the Motion Picture Association of America. The Hollywood Reporter (22 студзеня 2019). Праверана 7.10.2020. (англ.)