| ||||||||||||||||||||||||||
Астэндэ (нідэрл.: Oostende [oˑstˈɛndə], з.-флам.: Ostende.фр.: Ostende) — найбуйнейшы бельгійскі горад на беразе Паўночнага мора, а таксама курорт з міравым імем у Заходняй Фландрыі (70 274 жыхароў). З'яўляецца канцавой станцыяй дзяржаўнай жалезнай дарогі Гент — Астэндэ. Паколькі ўзбярэжжа ля Астэндэ адрозніваецца раўнінным рэльефам, мясцовыя пясчаныя пляжы вельмі шырокія. Назва горада звязана з тым, што ён першапачаткова размяшчаўся на ўсходняй (нідэрл.: oost) ускраіне (нідэрл.: einde) вострава Тэстэрэп, пазней, які зліўся з мацерыком з-за паніжэння ўзроўню Паўночнага мора.
У XVII стагоддзі ў горадзе жыло каля 10 000 чалавек, і ён быў апошняю кальвінісцкай крэпасцю ў Фландрыі. Салдаты з Галандыі, Англіі і Шатландыі абаранялі яе ад іспанскай арміі. Аблога доўжылася з 4 ліпеня 1601 да 22 верасня 1604, калі іспанцы пад камандаваннем Амброзіа Спінолы увайшлі ў поўнасцю разбураны горад. Пасля таго, як у 1585 году вусце Шелдзьды было блакавана Паўночнымі Нідэрландамі, Астэндэ стаў найважнейшым марскім портам Паўднёвых Нідэрландоў. У 1720-х гадах порт Астэндэ быў базай каланіяльнай Астэндскай кампаніі.
У XIX веку Астэндэ стаў курортам. Быў Тэрмальны палац («Kursal» ці Thermal Palace), які часта наведвалі кароль Бельгіі і імператарская сям'я Германіі.
Менавіта сюды, у Астэндэ, было накіравана В. Р. Бялінскім знакамітае «Пісьмо да Гогалю» — тут у ліпені 1847 г. знаходзіў аўтар «Мёртвых душ» і «Рэвізора» на лячэнні.
У часы міравых войнаў тут знаходзілася база нямецкіх падводных лодак.