«Астэрыкс і Абелікс: На службе яе вялікасці» (фр.: Astérix & Obélix: Au service de Sa Majesté) — французская камедыя 2012 года пра прыгоды Астэрыкса і Абелікса. Лента рэжысёра Ларана Тырара з’яўляецца чацвёртай кінаадаптацыяй прыгодаў гэтых герояў пасля фільмаў «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абелікс: Місія Клеапатра» і «Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях». Фільм заснаваны на коміксах «Астэрыкс у Брытаніі» і «Астэрыкс і нарманы», а яго прэм’ера адбылася ў кастрычніку 2012 года.