Атал III | |
---|---|
Нараджэнне |
170 да н.э. |
Смерць |
133 да н.э. ці 132 да н.э.[1] |
Род | Аталіды |
Бацька | Эўмен II |
Маці | Стратаніка Пергамская[d] |
Жонка | Бераніка[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атал III Філаметар Эвергет (Ἄτταλος Φιλομήτωρ Εὐεργέτης, Áttalos Philomḗtōr Euergétēs) (171 да н.э. — 133 да н.э.): цар пергамскі (138—133 да н.э.), сын Атала II і Стратонікі. Быў, у 12 гадоў, прызнаны Еўменам II як законны сын, але, на думку Страбона, і пасля паўналетнасці Атала III кіраваў яго бацька Атал II.
Антычныя аўтары называлі Атала III «паўвар'ятам» і «дзіваком». Ён мала клапаціўся аб дзяржаве, а пераважна займаўся вывучэннем батанікі і пісаў кнігі на тэму садаводства. Пліній называў Атала III адным са знаўцаў сельскай гаспадаркі і медыцыны. Нарэшце, Атал III запісаў сваю дзяржаву Рыму, магчыма, каб пазбегнуць разбурэнняў і праліцця крыві.
Верагоднай выявай, відаць, з'яўляецца герма, якая захоўваецца ў Осла, і з'яўляе маладога чалавека ў лаўровым вянку з павязкай[2].