Атэнскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Athens State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Athens State University |
Заснаваны | 1822 |
Студэнты | 3 063[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Атэнс, Алабама, ЗША |
Сайт | athens.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атэнскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Athens State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Атэнс у штаце Алабама.
Гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Алабамы. Яна пачалася як Афінская жаночая акадэмія ў 1822 годзе. Метадысцкая царква пачала нагляд за ўстановай у 1842 годзе, змяніўшы яе назву на Атэнскі жаночы інстытут. У 1889 годзе ён стаў Атэнскім жаночым каледжам. У 1931 годзе назва была скарочаная да Атэнскага каледжа, калі ён стаў сумесным для мужчын і жанчын. У 1974 годзе права ўласнасйці на ўстанову перайшло ад метадысцкай царквы да штата Алабама. У 1998 годзе каледж стаў Атэнскім дзяржаўным універсітэтам.