Афрын
| ||||||||||
Афрын (араб. عفرين, курд.: Efrîn) — горад на паўночным захадзе Сірыі, размешчаны на тэрыторыі мухафазы Халеб. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы мухафазы, на абодвух берагах ракі Афрын, на вышыні 215 метраў над узроўнем мора.
Афрын размешчаны прыблізна за 38 кіламетраў на паўночны захад ад Халеба, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі, і за 332 кіламетраў на поўнач ад Дамаска, сталіцы краіны. Бліжэйшы аэрапорт размешчаны ў горадзе Аазаз.
Па даных апошняга афіцыйнага перапісу 1981 года, насельніцтва складала 11 914 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:
1960 | 1970 | 1981 | 2003 | 2012 |
---|---|---|---|---|
6330 | 10 074 | 11 914 | 44 121[3] | 54 451[4] |
У нацыянальным складзе насельніцтва пераважаюць курды, у канфесійным — мусульмане-суніты.
У перыяд рымскага панавання ў рэгіёне праз горад была пракладзена дарога. Падчас асманскага валадарства над Сірыяй у Афрыне размяшчаўся заезны двор[5].
У 1922 годзе горад перайшоў пад кантроль Францыі, а ў 1946 годзе стаў часткай незалежнай Сірыі.
З-за распачатай сірыйскай рэвалюцыі з 11 ліпеня 2012 года Афрын кантраляваўся курдскім апалчэннем YPG і ўваходзіў у склад Сірыйскага Курдыстана (Ражавы). У пачатку верасня 2017 года там абвешчаная «зона дэканфліктацыі». Студзень 2018 года — пачатак турэцкай аперацыі «Аліўкавая галіна»[6]. 18 сакавіка 2018 года Афрын перайшоў пад кантроль турэцкіх узброеных сіл і атрадаў «Свабоднай сірыйскай арміі». 13 кастрычніка 2022 года горад быў захоплены групоўкай Хаят Тахрыр аш-Шам пасля сутыкненняў з Сірыйскай нацыянальнай арміяй[7].