А́хлія[1] (Achlya) — род храмістаў сямейства Сапралегніевыя (Saprolegniaceae). Назва ўпершыню апублікаваная ў 1823 годзе[2].
Вегетатыўнае цела ўяўляе сабой добра развіты міцэлій з белавата-шараватым адценнем (накшталт пушку). Больш тонкія і галінастыя гіфы (рызаідальныя) прарастаюць у субстрат, асноўная маса гіфаў расце свабодна ў бакі ад яго.
Пашыраны ў вадаёмах па ўсім зямным шары. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на трупах жывёл і іншых арганічных субстратах. Некаторыя — паразіты рыб і жаб.
Бясполае размнажэнне адбываецца зааспорамі ў дзве стадыі (з'ява дыпланетызму). Зоаспарангіі ніткападобныя, часта расцягнутыя. Першасныя зааспоры амаль шарападобныя, пасля выхаду з зоаспарангія ператвараюцца ў цысты, з якіх выходзяць другасныя зааспоры (ныркападобныя з двума жгуцікамі). Новыя зоаспарангіі ўтвараюцца збоку ад асновы пустога зоаспарангію (сімпадыяльна). Вынік полавага працэсу — ааспоры (супакойныя споры).
Да роду Achlya адносяць 103 віды:
Зноскі