Пасля смерці 1 лютага 1733 Аўгуста Моцнага было абвешчанае бескаралеўе. На каралеўскі сталец з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расіі здабываць сабе карону. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібы пачала свой рух і невялікая французская дапамога Ляшчынскаму, ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў праз Германію і нечакана з’явіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасня 1733 прымас абвясціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было, і ён не мог супрацьстаяць расійскім войскам, якія праз некалькі дзён з’явілася каля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць французскай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў новым каралём быў абраны і неўзабаве каранаваны Аўгуст Саксонскі.
Пры Аўгусце ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі. Пры ім паспяхова завяршыў работу толькі сейм (1736), астатнія 13 былі сарваны. Армія скарацілася да 12 тыс. чал.
Жыў болей у Саксоніі, чым у Варшаве; на палітыку моцна ўплываў яго фаварыт граф Г. фон Бруль. Валадарства саксонскай дынастыі, і ў прыватнасці Аўгуста Саса, не мінула бясследна і для простага люду, нарадзіўшы каларытныя прымаўкі, напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».
Piotr Napierała, «Die polnisch-sächsische Union (1697—1763) — Polens letzte Hoffnung — Sachsens Traum von der Macht» [w:] Polen un Deutschland. Zusammenleben und -wirken, Bogucki Wydawnictwo Naukowe, Poznań 2006.
Jacek Staszewski, August II Mocny, Wrocław Warszawa Kraków (Ossolineum) 1998. ISBN 83-04-04387-4
Jacek Staszewski, August III Sas, Wrocław Warszawa Kraków Gdańsk Łódź (Ossolineum) 1989.
Jacek Staszewski, Polacy w osiemnastowiecznym Dreźnie
Jacek Staszewski, August III. Kurfürst von Sachsen und König von Polen. Eine Biographie, Berlin 1996
Jacek Staszewski, O miejsce w Europie. Stosunki Polski i Saksonii z Francją na przełomie XVII i XVIII wieku, Warszawa 1973.
Jacek Staszewski: August III. Kurfürst von Sachsen und König von Polen. Akademie-Verlag, Berlin 1996, ISBN 3-05-002600-6
Thomas Niklas: Friedrich August II (1733—1763) und Friedrich Christian (1763). In: Frank-Lothar Kroll (Hrsg.): Die Herrscher Sachsens Markgrafen, Kurfürsten, Könige 1089—1918. C. H. Beck, München 2005, ISBN 3-406-52206-8, S. 192—222.
Ariane James-Sarazin, " Hyacinthe Rigaud (1659—1743), portraitiste et conseiller artistique des princes Électeurs de Saxe et rois de Pologne, Auguste II et Auguste III ", dans catalogue de l’exposition Dresde ou le rêve des princes, la Galerie de peintures au XVIIIe siècle, Musée des Beaux-Arts de Dijon, Paris, RMN, 2001, p. 136-142.