Дзіцячы аўтызм | |
---|---|
| |
МКХ-10 | F84.0 |
МКБ-10-КМ | F84.0 |
МКХ-9 | 299.00 |
МКБ-9-КМ | 299.0[1] |
OMIM | 209850 |
DiseasesDB | 1142 |
MedlinePlus | 001526 |
eMedicine | med/3202 ped/180 |
MeSH | D001321 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтызм; дзіцячы аўтызм - разлад, які ўзнікае з прычыны парушэння развіцця галаўнога мозгу і характарызуецца выяўленым і ўсебаковым дэфіцытам сацыяльнага ўзаемадзеяння і зносін, а таксама абмежаванымі інтарэсамі і паўтаральнымі дзеяннямі. Усе названыя прыкметы праяўляюцца ва ўзросце да трох гадоў. Падобныя станы, пры якіх адзначаюцца больш мяккія прыкметы і сімптомы, адносяць да разладжанняў аўтыстычнага спектру.
Прычыны аўтызму цесна звязаныя з генамі, якія ўплываюць на паспяванне сінаптычных сувязяў у галаўным мозгу, аднак генетыка захворвання складаная, і на дадзены момант невядома дакладна, што больш уплывае на ўзнікненне разладаў аўтыстычнага спектру: узаемадзеянне мноства генаў, альбо рэдка ўзнікаючыя мутацыі. У рэдкіх выпадках выяўляецца ўстойлівая асацыяцыя хваробы з уздзеяннем рэчываў, якія выклікаюць прыроджаныя дэфекты. Іншыя мяркуемыя прычыны спрэчныя, у прыватнасці, не атрымана якіх-небудзь навуковых доказаў гіпотэзы, якая злучае аўтызм з вакцынацыяй дзяцей. Паводле прыблізнай ацэнкі, распаўсюджанасць разладаў аўтыстычнага спектру складае 6 на 1000 чалавек, прычым у хлопчыкаў падобныя станы адзначаюцца прыкладна ў 4 разы часцей, чым у дзяўчынак.