Багуславішкі

Мястэчка
Багуславішкі
літ.: Bagaslaviškis
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
132 м
Насельніцтва
  • 110 чал. (2011)
Часавы пояс
Багуславішкі на карце Літвы
Багуславішкі (Літва)
Багуславішкі

Багуславішкі[1], таксама Багаславі́шкіс[2] (літ.: Bagaslaviškis) — мястэчка ў Шырвінцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Гелванскай сянюніі. Размешчана за 13 км на паўночны захад ад Шырвінтаў.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Багуславішкі згадваюцца ў 1680 годзе. У 1787 годзе быў пабудаваны касцёл. У 1790 годзе Багуславішкі атрымалі статус мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Багуславішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1833 год у Багуславішках было 8 будынкаў, 2 карчмы.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Багуславішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

  • XIX стагоддзе: ~1900 года — 261 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 110 чал.
  • Касцёл Адшукання Святога Крыжа (1851)