Базіліката | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Basilicata | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Vito Bardi[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
633 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-77 | ||||
Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Базіліка́та (іт. Basilicata) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Рэгіён падзяляецца на 2 правінцыі: Матэру і Патэнцу.
Рэгіён ахоплівае вялікую частку Паўднёвых Апенін. Мяжуе з Апуліяй на поўначы, з Апуліяй і Іанічным морам на ўсходзе, з Калабрыяй на поўдні і Тырэнскім морам і Кампаніяй на захадзе.
Амаль палова тэрыторыі Базілікаты пакрыта горамі. Часткова сюды заходзіць масіў Паліна, найвышэйшы пункт якога — Дольчэдормэ, 2267 м. Тут таксама праходзіць масіў Сірына з вышынямі Монтэ Папа (2004 м), Монтэ Рапара (1764 м) і горная сістэма Мадалена з вяршыняй Монтэ Вальтурына (1836 м). На поўначы рэгіёна размешчаны вулкан Спента.
Раўніны займаюць 8 % тэрыторыі. Вялікая частка з іх прымыкае да марскога ўзбярэжжа. З рэк найбольш значныя Брадана, Базента, Агры, Сіні і Кавонэ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зоне ўзбярэжжа тыпова марскі, і чым далей углыб тэрыторыі, тым больш кантынентальны.
Базіліката была населена людзьмі розных народаў з глыбокай старажытнасці. Адным з народаў былі луканы, ад імя якіх паходзіць гістарычная назва рэгіёна — Луканія. Луканы былі пакораны лацінамі, і рэгіён стаў адной з правінцый Рымскай імперыі.
У Сярэднявеччы рэгіён Базіліката падвергся шматлікім набегам германскіх плямёнаў, готаў і лангабардаў, пасля чаго знаходзіўся пад уладай Візантыі. У 847 г. Базіліката ўвайшла ў склад аўтаномнага княства Салерна, утворанага ў выніку падзелу лангабардскага герцагства Беневента. З XI ст. тэрыторыя рэгіёна ўвайшла ў склад каралеўства Абедзвюх Сіцылій, а затым Неапалітанскага каралеўства.
На працягу ўсёй гісторыі Базіліката заставалася найбяднейшым рэгіёнам Італіі, што спараджала пастаянныя сялянскія паўстанні, мяцяжы і масавыя міграцыі. Базіліката з’яўляецца найбяднейшым рэгіёнам Італіі і сёння.