Бакача Бакачына

Бакача Бакачына
Дата нараджэння 1460 ці 22 жніўня 1466(1466-08-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1525[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Каміла Бакачына[d]
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бакача Бакачына (італ.: Boccaccio Boccaccino; 1468, Ферара — 1525, Крэмона) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.

Жыццё і творчасць Бакача Бакачына адлюстраваны ў вядомым сачыненні Джорджа Вазары «Жыццяпісы знакамітых мастакоў, скульптараў і архітэктараў». Мастак вывучаў жывапіс у Ферары пад кіраўніцтвам Даменіка Панеці. Затым працаваў у розных гарадах Італіі — перш за ўсё ў Венецыі, Ферары і даўжэй за ўсё ў Крэмоне, дзе заснаваў мастацкую школу і выкладаў; вучнем яго ў ёй быў Бенвенута Тызі (Гарафала).

Найбольш вядомымі працамі Бакача Бакачына з’яўляюцца фрэскі яго пэндзля ў кафедральным саборы Крэмоны (1509—1529) — «Нараджэнне Багародзіцы», і іншыя эпізоды з яе жыцця. Вялікай выразнасцю, яркасцю фарбаў, майстэрствам кампазіцыі і гарманічнасцю пейзажа адрозніваюцца яго «Вяселле св. Кацярыны», «Мадонна з немаўлём і чацвёра святых» (Венецыя, сабор св. Джуліяна), «Мадонна і двое святых» (Крэмона, царква св. Кірыла), «Святое сямейства» (Парыж, Луўр).

Сын Бакача Бакачына, Каміла Бакачына (1501—1546) таксама быў мастаком у Крэмоне і вучыўся майстэрству ў свайго бацькі.

Зноскі

  1. Puerari A. BOCCACCI, Boccaccino, detto il Boccaccino // Dizionario Biografico degli Italiani — 1968. — Vol. 10. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  2. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Boccaccio Boccaccino
  4. mutualart.com — 2008.