Сяло
Бальшая Чарнігаўка
| ||||||||||||||||
Бальшая Чарнігаўка (руск.: Большая Черниговка) — сяло ў Самарскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бальшачарнігаўскага раёна і аднайменнага сельскага паселішча. Размешчана на беразе ракі Бальшая Глушыца за некалькі кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Чарнігаўка (на лініі Пугачоў — Чырвонагвардзеец II). Заснавана ў 1848 годзе сялянамі-перасяленцамі з Калужскай і Чарнігаўскай губерняў. Насельніцтва — 6191 чалавек (2021).