Барніт | |
---|---|
Формула | Cu5FeS4 |
Прымесь | Ag, Ge, Bi, In, Pb |
Сінгонія | кубічная, рамбічная |
Крышталічная рашотка | a = 10.95, b = 21.862, c = 10.95, Z = 16; V = 2,621.31 |
Крышталічная рашотка | a = 10.95, b = 21.862, c = 10.95, Z = 16; V = 2,621.31 |
Колер | медна-чырвоны, бронзава-жоўты |
Колер рысы | шэра-чорны |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 3—3,5 |
Спайнасць | недасканалая па (111) |
Злом | няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 4,9—5,3 г/см³ |
Барні́т, стракатая медная руда[1] — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі і жалеза, Cu5FeS4. Змяшчае 63,31 % медзі і 11,13 % жалеза[2], прымесі серабра, германію, вісмуту, індыю, свінцу[3]. Адкрыты ў 1725 годзе. Названы ў гонар аўстрыйскага мінеролага І. фон Борна (Ignaz Edler von Born, 1742—1791)
Крышталізуецца ў кубічнай і рамбічнай сінгоніі. Крышталі сустракаюцца рэдка. Звычайна ўтварае суцэльныя і зярністыя масы, украпіны. Колер медна-чырвоны, бронзава-жоўты з чырванаватым адценнем, фіялетавы са стракатай пабегласцю з перавагай сіняга колеру[3]. Шчыльнасць 4,9—5,3 г/см³. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Крохкі. Раствараецца ў азотнай кіслаце[4].
Барніт мае магматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца ў скарнах, пегматытах і гідратэрмальных жылах. Часам сустракаецца ў выглядзе ўкрапін у асадкавых пародах. Спадарожныя мінералы — магнетыт, пірыт, хальказін, халькапірыт, энаргіт[4].
Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Германіі, Польшчы, ЗША, Намібіі.
Барніт на Вікісховішчы |