Без канца | |
---|---|
польск.: Bez końca | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 109 хв. |
Краіна | |
Мова | польская, англійская[1] і італьянская мова[1] |
Год | 17 чэрвеня 1985[1] |
IMDb | ID 0086961 |
«Без канца» (польск.: Bez końca) — польскі драматычны фільм 1985 года кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Першая сумесная праца рэжысёра з суаўтарам сцэнарыя Кшыштафам Пясевічам і кампазітарам Збігневам Прайснерам, з якімі ён пазней рабіў усе наступныя фільмы. Галоўныя ролі выканалі Гражына Шапалоўска , Марыя Пакульніс , Аляксандр Бардзіні, Ежы Радзівіловіч , Артур Барчыш[6].
Адвакат Антоні Зыра памірае ад сардэчнага прыступу. Пасля смерці мужа, яго жонка Уршуля губляе сэнс свайго існавання, Антэк быў для яе самым блізкім чалавекам. Ні праца перакладчыцай, ні выхаванне сына не могуць вярнуць ёй жаданне жыць. Неўзабаве да яе па дапамогу звяртаецца Ёанна, жонка рабочага Дарыюша Стаха, асуджанага за арганізацыю забастоўкі. Антэк быў яго адвакатам. Шчыра жадаючы дапамагчы, Уршуля бярэцца знайсці новага адваката, яна праглядае паперы мужа і знаходзіць імя адваката Лабрадара. Праз нейкі час, Уршуля зноў вяртаецца да мужавых папераў і заўважае, што побач з прозвішчам Лабрадара стаіць пытальнік, выведзены чырвоным фламастарам. Спярша яна думае, што гэта зрабіў яе сын Яцак, але неўзабаве ў яе з’яўляецца іншая думка. Яна пачынае падазраваць, што гэта знак ад Антэка.
Гражына Шапалоўска | – Уршуля Зыра |
Марыя Пакульніс | – Ёанна Стах, жонка Дарыюша |
Аляксандр Бардзіні | – Мечыслаў Лабрадар |
Ежы Радзівіловіч | – Антоні Зыра |
Артур Барчыш | – Дарыюш Стах |