Бекабад
| ||||||||||||
Бекабад (узб.: Бекобод, Bekobod) — горад у Ташкенцкім вілаеце Узбекістана.
Насельніцтва — 101,2 тыс. жыхароў (2009). Размешчаны за 115 км на поўдзень ад Ташкента, на берагах ракі Сырдар’я, на месцы яе выхаду з Ферганскай даліны ў Галодны стэп, каля Бегавацкіх парогаў. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Хаваст — Каканд.
Непасрэдна каля горада праходзіць мяжа з Сагдыйскай вобласцю Таджыкістана, адміністрацыйны цэнтр якой Худжанд размешчаны за 33 км на ўсход ад Бекабада.