Бекерэль | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1975[1] |
Названа ад | Антуан Анры Бекерэль |
Абазначэнне адзінкі | Bq[2][3][…], Бк, Bq, Bq і Bq |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 бекерэль |
Фізічная велічыня | актыўнасць радыеактыўнай крыніцы[3][4] |
Derived from base unit | секунда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бекерэ́ль (пазначэнне: Бк, Bq) — адзінка вымярэння радыеактыўнасці ў сістэме СІ.
Бекерэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасці рэчыва, у якім, у сярэднім, за адну секунду адбываецца адзін радыеактыўны распад. Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ бекерэль выяўляецца наступным чынам:
Адзінка названая ў гонар французскага навукоўца Антуана Анры Бекерэля.
Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе аб вымярэнні радыеактыўнасці, пераважна выкарыстоўваць бекерэль, замест с−1. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небяспекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.
Бекерэль — вельмі маленькая адзінка вымярэння, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у даследаваннях вельмі рэдкіх радыеактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабекерэлі).
Раней для вымярэненя радыеактыўнасці выкарыстоўвалася пазасістэмная адзінка вымярэння кюры:
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 Бк | дэкабекерэль | даБк | daBq | 10−1 Бк | дэцыбекерэль | дБк | dBq |
10² Бк | гектабекерэль | гБк | hBq | 10−2 Бк | сантыбекерэль | сБк | cBq |
10³ Бк | кілабекерэль | кБк | kBq | 10−3 Бк | мілібекерэль | мБк | mBq |
106 Бк | мегабекерэль | МБк | MBq | 10−6 Бк | мікрабекерэль | мкБк | µBq |
109 Бк | гігабекерэль | ГБк | GBq | 10−9 Бк | нанабекерэль | нБк | nBq |
1012 Бк | тэрабекерэль | ТБк | TBq | 10−12 Бк | пікабекерэль | пБк | pBq |
1015 Бк | петабекерэль | ПБк | PBq | 10−15 Бк | фемтабекерэль | фБк | fBq |
1018 Бк | экзабекерэль | ЭБк | EBq | 10−18 Бк | атабекерэль | аБк | aBq |
1021 Бк | зетабекерэль | ЗБк | ZBq | 10−21 Бк | зептабекерэль | зБк | zBq |
1024 Бк | ётабекерэль | ІБк | YBq | 10−24 Бк | ёктабекерэль | іБк | yBq |