«БелГазета» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«БелГазета» |
Тып | інфармацыйна-аналітычная |
Фармат | A3 |
Галоўны рэдактар | Ігар Валер’евіч Высоцкі |
Заснавана | 1995 |
Мова | руская |
Перыядычнасць | штотыдзень |
Аб’ём | 16-24 паласы |
Галоўны офіс | Мінск, вуліца Кальварыйская, 33, офіс 46 |
Тыраж | 7010 |
Вэб-сайт | belgazeta.by |
БелГазета — інфармацыйна-аналітычная рускамоўная газета, выходзіць штотыдзень у Беларусі[1][2]. Да верасня 2005 года — «Беларуская газета»[3].
Займаецца незалежным асвятленнем падзей эканамічнага, унутрыпалітычнага, дзелавога, культурнага, грамадскага, міжнароднага жыцця Беларусі і блізкага замежжа (Расія, Украіна, краіны Балтыі). Асноўная тэматыка: дзяржава, палітыка, эканоміка, бізнэс, кампаніі і рынкі, грамадства, здарэнні, крымінал, шоу-бізнэс, культура.
25 жніўня 2020 года Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «БелГазеты» быццам з-за паломкі станка[4][5]. У гэтыя ж тэрміны і па той жа прычыне не выйшлі ў свет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» і па нумару «Народнай волі» і «Свободных новостей плюс» — усе чатыры газеты асвятлялі пратэсты ў Беларусі[6][7].
Станам на студзень 2021 года з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку» распаўсюджваць, «БелГазета» па-ранейшаму не друкуецца[8][9].