Белая акацыя

Белая акацыя

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Robinia pseudoacacia L., 1753

Натуральны арэал на карце Паўночнай Амерыкі

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504804
NCBI  35938
EOL  704089
GRIN  t:5238
IPNI  59669-3
TPL  ild-8996

Белая акацыя, Лжэакацыя[1], Рабінія псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) — дрэва сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня дрэва да 25 м. Крона раскідзістая. Кара шэра-бурая. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складаецца з 7—9 лісточкаў. Кветкі белыя, духмяныя, у паніклых гронках. Плод — струк. Ёсць формы пірамідальная, шарападобная, бескалючкавая.

Радзіма — Паўночная Амерыка.

Белая акацыя ў Мінску.

На поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі вырошчваецца ў садах і парках як дэкаратыўнае дрэва. Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе  (руск.) і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[2]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. На субботниках сажают… опасные растения (руск.)
  3. Определен список наиболее опасных растений (руск.)