Белка і Стрэлка. Зорныя сабакі![]() | |
---|---|
руск.: Белка и Стрелка. Звёздные собаки | |
Жанр | кінакамедыя[1], прыгодніцкі фільм і мультфільм |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | Bontonfilm[d][2] |
Працягласць | 85 хв. |
IMDb | ID 1272051 |
Наступны мультфільм | Space Dogs: Adventure to the Moon[d] і Belka and Strelka. Mischievous little family[d] |
«Белка і Стрэлка. Зорныя сабакі» — першы расійскі поўнаметражны камп'ютарны анімацыйны фільм з магчымасцю прагляду ў фармаце 3D. Рэжысёры: Святаслаў Ушакоў і Іна Еўланнікава[3][4]. Прэм'ера на кінаэкранах Расіі адбылася 18 сакавіка 2010 года. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і прымеркаваны да 50-годдзя палёта беспародных сабак Белкі і Стрэлкі на савецкім касмічным караблі «Спутнік-5»[5].
Фільм зняты пры падтрымцы Міністэрствы культуры Расійскай Федэрацыі і Федэральнага касмічнага агенцтва «Раскосмас». Праект — стварэнне камп'ютарнага мультфільма, сюжэт якога цесна звязаны з рэальнымі гістарычнымі падзеямі, рэалізаваны ў Расіі ўпершыню[6]. Вытворчасць карціны ажыццявілі кінастудыя «Цэнтр нацыянальнага фільма» сумесна з ТАА «ЦНФ-Аніма»[7] (у цяперашні час перайменаваная ў «КіноАціс»[8]). Мультфільм разлічаны на дзіцячую аўдыторыю і мае некаторыя неадпаведнасці з гістарычнымі дадзенымі[9]. Узроставых абмежаванняў няма[10].
Унікальнасць мультфільма для расійскай анімацыйнай індустрыі ў тым, што ён выйшаў у пракат у асобных краінах за межамі Расіі і СНД. Быў паказаны больш чым у 160 краінах свету і пераведзены на 45 моў[11][12]. У асноўным атрымаў станоўчыя водгукі ў аўдыторыі гледачоў усіх вякоў[13][14][15] і большасці айчынных кінакрытыкаў.