Бенгт Хольмстрэм | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1949[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка[4], theory of the firm[d][4] і industrial management[d][4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр навук[d][6] (1972), магістр прыродазнаўчых навук[d][6] (1975) і доктар філасофіі[6] (1978) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Уілсан |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенгт Роберт Хольмстрэм (шведск.: Bengt Robert Holmström; нар. 18 красавіка 1949[1][2][…], Хельсінкі) — фінскі і амерыканскі эканаміст, прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, прэзідэнт «Эканаметрычнага таварыства» (2011). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2016).
Хольмстрем нарадзіўся 18 красавіка 1949 года ў Хельсінкі[8][9]. Прадстаўнік шведскай меншасці ў Фінляндыі.
Хольмстрэм атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ў Хельсінкскім універсітэце у 1972 годзе, а магістарскую ступень у 1975 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Магістарская праца была прысвечана даследаванням аперацый. Доктарская ступень была прысуджана ў 1978 годзе ў Стэнфардскай вышэйшай школе бізнесу[8].
Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1978—1979 гадах на пасадзе асістэнта прафесара кафедры сістэм і даследаванняў аперацый у Шведскай школе эканомікі і дзелавога адміністравання (вышэйшая навучальная ўстанова Фінляндыі). Працягнуў асістэнтам прафесара кіраўніцкай эканомікі ў 1979—1980 гадах і асацыяваным прафесарам у 1980—1983 гадах у Школе менеджменту Келага пры Паўночна-Заходнім універсітэце. У 1983—1994 гадах займаў пасаду поўнага прафесара эканомікі ў Ельскім універсітэце, а ў 1985—1994 гадах прафесар кафедры эканомікі і кіравання імя Эдвіна Бейнеке пры Вышэйшай школе менеджменту Ельскага ўніверсітэта. З 1994 года прафесар кафедры эканомікі і менеджменту, а з 1997 года прафесар кафедры эканомікі імя Пола Самуэльсана Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і MIT Sloan школы менеджменту. У 2003—2006 гадах быў кіраўніком кафедры эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.
Быў членам савета дырэктараў у арганізацыях Kuusakoski Ltd (1989—2008), Prospectus (1994—1995), Nokia Corporation (1999—2012). На бягучы момант з’яўляецца дзеючым членам савета дырэктараў «Фінскага дзелавога і палітычнага форуму» з 2005 года, «Даследчага інстытута фінскай эканомікі» з 2005 года, фонду ўніверсітэта Аалта з 2008 года[8].
10 кастрычніка 2016 года Бенгту Хольмстрэму і Оліверу Харту (ЗША) была прысуджана прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за унёсак у тэорыю кантрактаў». На думку нобелеўскага камітэта, працы Хольмстрэма і Харта, прысвечаныя аналізу кантрактных дамоўленасцяў, заклалі «інтэлектуальныя асновы для распрацоўкі палітык і інстытутаў у шмат якіх сферах, уключаючы заканадаўства аб банкруцтве і палітычныя канстытуцыі»[10].
Хольмстрэм жанаты на Анелі Куусакоскі, у 1974 годзе у іх нарадзіўся сын Сэм[8].
У 1979 годзе Хольмстрэм прапанаваў так званы «прынцып інфарматыўнасці» (пазней яго яго сталі зваць «прынцыпам Хольмстрэма»), сутнасць якога палягае ў залежнасці аплаты працы агента ад такіх велічынь, якія з’яўляюцца істотнымі для ацэнкі дзеянняў гэтага агента і на якія слаба ўплываюць тыя фактары, якія з дзеяннямі агента не злучаны. Хольмстрэм тлумачыў, што нельга ставіць узнагароду агента ў залежнасць ад тых фактараў, якія істотна залежаць ад стану эканомікі. Напрыклад, нельга прывязваць гэту ўзнагароду да дынамікі абсалютнага кошту акцый кампаніі — больш правільна ўлічваць дынаміку кошту гэтых акцый адносна дынамікі кошту іншых акцый у гэтай жа галіне[10].
Хольмстрэмам была таксама распрацавана тэорыя так званых «дынамічных стымулаў». Ім былі фармалізаваны такія выпадкі стасунку працадаўцы і працаўніка, пры якіх працаўнікі могуць паказваць досыць высокую эфектыўнасць ва ўмовах адсутнасці бягучых стымулаў — арыентуючыся на будучыню: на стварэнне добрай рэпутацыі і змену працы пры вычарпанні магчымасцяў на бягучым месцы[10].
За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны:
Некаторыя публікацыі: