Берагавая ахова ЗША | |
---|---|
скарочана — USCG | |
| |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 4 жніўня 1790 |
Папярэдняе ведамства | Служба мытных суднаў |
Вышэйшае ведамства | Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША |
Штаб-кватэра | 2100 Second Street, SW, Вашынгтон, Акруга Калумбія |
Колькасць супрацоўнікаў |
Грамадзянскія які служыць: 7 057; Вайскоўцы: 41 873; Рэзервісты: 8 100; Дапаможныя: 34 885[2][3] |
Камендант Берагавой аховы | Адмірал Роберт Дж. Пап малодшы |
Віцэ-камендант | Віцэ-адмірал Салі Брайс-О'Хара |
Галоўны старшына берагавой аховы | Майкл П. Лівіт |
Сайт | uscg.mil |
Берагавая ахова ЗША (англ.: United States Coast Guard (USCG), US Coast Guard) — ваенная служба ЗША, прызначаная для назірання за выкананнем федэральнага заканадаўства і забеспячэння бяспекі плавання судоў у водах адкрытага мора і ва ўнутраных вадаёмах краіны.
Заснавана Аляксандрам Гамільтанам як Служба мытных судоў (англ. Revenue Cutter Service) 4 жніўня 1790 г. Да 1967 года знаходзілася ў падпарадкаванні міністэрства фінансаў ЗША, з 1967 па 2003 год — міністэрства транспарту ЗША, з 2003 года — міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.
Берагавая ахова прымала ўдзел ва ўсіх узброеных канфліктах ЗША, уключаючы высадку дэсантаў ў Нармандыі і на ціхаакіянскіх астравах падчас Другой сусветнай вайны, патруляванне водных камунікацый і абстрэлы ўзбярэжжа ў в’етнамскай вайне і іракскі канфлікт. Ваеннаслужачыя рэзерву БАХ ЗША прымалі актыўны ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў УС ЗША супраць Ірака. Яны, у прыватнасці, уваходзілі ў склад груп па забеспячэнню бяспекі ў шасці партах ў Іраку, якія выкарыстоўвалі войскі ЗША і іх саюзнікі.
Дэвіз Берагавой аховы ЗША — Semper Paratus (лац. Заўсёды гатовы).
Па стане на май 2010, рэгулярныя сілы Берагавой аховы ЗША налічвалі каля 42,4 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 8255 афіцэраў), арганізаваны рэзерв — каля 7 тыс., дапаможная служба — 30 тыс., грамадзянскіх служачых — 7,9 тыс. чал.