Беслан

Горад
Беслан
руск.: Беслан
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1847
Горад з
Плошча
  • 24 км²
Вышыня цэнтра
484 м
Насельніцтва
  • 36 011 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
86737
Паштовыя індэксы
363020, 363021 і 363023–363029
Афіцыйны сайт
beslan.ru (руск.)
Беслан на карце Расіі ±
Беслан (Расія)
Беслан
Беслан (Паўночная Асеція)
Беслан

Беслан (руск.: Беслан) — горад (з 1950) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Правабярэжнага раёна Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 35,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1847 годзе. Размешчаны на правым беразе ракі Церак, за 15 км на поўнач ад Уладзікаўказа, за 8 км ад мяжы з Інгушэціяй. Беслан — важны чыгуначны вузел, які размешчаны на лініі Растоў-на-ДонеБаку і з'яўляецца пачатковым пунктам лініі, якая вядзе да Уладзікаўказа.

1 верасня 2004 года ў Беслане тэрарысты захапілі сярэднюю школу. Больш за 1100 закладнікаў, большасць з якіх былі дзеці, утрымлівалі тры дні. У выніку штурму, які адбыўся 3 верасня, загінула 350 чалавек, палову з якіх складалі дзеці. З 32 тэрарыстаў у жывых застаўся толькі адзін. Пазей ён будзе асуджаны да пажыццёвага зняволення. Адказнасць за тэракт узяў на сябе адзін з лідараў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў. Сярод прычын такой вялікай колькасці ахвяр называюць таксама непрафесійныя дзеянні расійскіх спецслужбаў[2].